ПСАЛЬМЫ. 123. Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да Цябе, Які жывеш у нябёсах. Сапраўды, як вочы слугаў глядзяць на руку паноў іхніх, як вочы служкі — на руку гаспадыні яе, так і вочы нашыя — на ГОСПАДА, Бога нашага, аж пакуль ня зьлітуецца над намі. Зьлітуйся над намі, ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся, бо мы вельмі насычаныя пагардай! Вельмі моцна насычана душа нашая кпінамі ганарыстых і пагардай фанабэрыстых.